Спектакль «Радзіва Прудок» едзе ў тур па Польшчы
Спектакль «Радзіва Прудок» паводле кнігі Андруся Горвата, які даўней ішоў на Малой сцэне Тэатра Янкі Купалы ў Мінску, цяпер пакажуць у некалькіх гарадах Польшчы, піша bellit.info.
«Часам дастаткова аднаго слова, аднаго паху ці аднаго гуку, каб на імгненне апынуцца дома. Там, дзе ўлетку пахне скошанай травой і дымам ад вогнішча. Дзе сусед заходзіць не па справе, а «на хвілінку», якая расцягнецца на цэлы вечар. Дзе ўсё здаецца такім знаёмым, што нават цішыня гучыць па-свойму. Менавіта туды вядзе «Радзіва Прудок». Не толькі ў Палессе. Не толькі ў гісторыю Андруся Горвата. А ў тое месца, якое кожны беларус носіць у сабе. Туды, дзе ёсць дом. Нават калі цяпер ён за сотні ці тысячы кіламетраў», — гаворыцца ў апісанні.
- 21.09 / 19:00 — Познань, Aula Artis
- 22.09 / 19:00 — Варшава, Terminal Kultury Gocław
- 29.09 / 19:00 — Гданьск, Teatr Szekspirowski
Квіткі можна набыць па спасылцы на сайце прадзюсарскай ініцыятывы Inex Kult і ў касах Empik па ўсёй Польшчы.