У Беларусь вернецца спёка да +36 градусаў
У краіну прыйдзе антыцыклон «Ральф».
AP Photo Christophe Ena
У пятніцу, 14 жніўня, будзе +20-26°С, у суботу ўжо да +30°С.
У нядзелю днём чакаецца +28—34°С, месцамі па Брэсцкай вобласці — да плюс 36°С, у асобных раёнах па паўночным захадзе +25-27°С.
У панядзелак, 17 жніўня, удзень будзе ад плюс 20°С на паўночным захадзе да плюс 35°С на паўднёвым усходзе.
У аўторак, 18 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень будзе +18-24°С, па паўднёвым усходзе — да плюс 27°С.
Нагадаем, што тэмпературны рэкорд у Беларусі за 145 гадоў метэаназіранняў быў пастаўлены 29 чэрвеня. У Пінску ў гэты дзень было +40,4°С. У мінулы чацвер, 6 жніўня, у Мазыры было +40,3°С. Не хапіла дзвюх дзясятых градуса, каб пабіць пінскі рэкорд.