Пад Брэстам пенсіянер трапіў пад цягнік
Увечары 12 жніўня каля станцыі Харытоны, што ў Брэсцкім раёне, пад коламі цягніка загінуў 74‑гадовы мужчына, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пенсіянер вяртаўся дадому з суседняй вёскі і пераходзіў чыгуначныя пуці.
Як расказалі відавочцы, мужчына бачыў і чуў цягнік, які набліжаўся, аднак усё ж вырашыў не спыняцца і перайсці рэйкі.