БЕЛ Ł РУС

У экстрэмісцкі спіс трапіла кніга з даўнейшага выдавецтва «Нашай Нівы»

14.08.2026 / 08:40

Nashaniva.com

Міністэрства інфармацыі абнавіла свой спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Рашэнне прыняў суд Заводскага раёна Мінска.

Унесена ў спіс кніга Пятра Рудкоўскага «Паўстанне Беларусі», выдадзеная ў Вільні ў 2007 годзе ў рамках серыі «Кнігарня «Наша Ніва», што выдаваліся ў 2007‑2009 гадах.

У кнізе расказвалася пра падзеі Плошчы-2006, а таксама ставілася пытанне, ці  магчымы дыялог паміж уладай і дэмакратычнай апазіцыяй.

У 2007 годзе намі была заснавана серыя «Кнігарня «Наша Ніва», у рамках якой было выдадзена пару дзясяткаў кніг на розныя тэмы, у тым ліку выйшаў зборнік апавяданняў Святланы Курс «Шлях дробнай сволачы».

Таксама ў экстрэмісцкі спіс Мінінфармацыі трапілі кніга Паўла Севярынца «Пакаленне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970 — 1985 гг», што выйшла ў 2004 годзе, «Быкаў на Свабодзе», выдадзеная Радыё Свабодай у 2004 годзе, а таксама наступныя кнігі: «Ненасілле і Беларусь» (Варшава, 1999), «Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка» Сяргея Скрабца 2019 года, а таксама навучальны дапаможнік палітолага, выкладчыка ЕГУ Уладзіміра Роўды «Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула