Жанчына і яе дзевяцігадовы сын загінулі ў выніку расійскай атакі ў Сумскай вобласці
Бацька і бабуля хлопчыка з цяжкімі апёкамі знаходзяцца ў бальніцы.
Фота Алега Грыгорава
29‑гадовая жанчына і яе дзевяцігадовы сын загінулі ў выніку ранішняга ўдару расійскіх войскаў па Сумскай вобласці. Два рэактыўныя дроны трапілі ў жылы дом у Бурынскай абшчыне.
Яшчэ чацвёра чалавек пацярпелі, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Грыгораў. Двое з іх — бацька і бабуля хлопчыка — з цяжкімі апёкамі знаходзяцца ў бальніцы.