У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — новая дырэктарка
Прызначаная Рыма Рум.
Фота: Музей Вялікай Айчыннай вайны
Учора яе прадставіў калектыву міністр культуры Марат Маркаў, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства культуры.
Рыма Рум нарадзілася ў 1989 годзе ў Пружанах, скончыла гістарычны факультэт БДУ і магістратуру. Пасля заканчэння магістратуры працуе ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, што супала з пераездам музея ў новы будынак, дзе ўдзельнічала ў падрыхтоўчай працы для перамяшчэння фондавых калекцый у новае памяшканне. Была намесніцай галоўнага захавальніка фондаў музея, з 2023 года — намесніцай дырэктара па навуковай працы.