БЕЛ Ł РУС

На мяжы быў паранены літоўскі памежнік, мігранты спрабавалі зацягнуць яго ў Беларусь

14.08.2026 / 13:32

Nashaniva.com

Падчас затрымання мігрантаў каля двух дзясяткаў замежнікаў напалі на памежнікаў.

AP Photo Mindaugas Kulbis, File

Выпадак адбыўся на тэрыторыі Капчамесцкай памежнай заставы Аранскага памежнага падраздзялення ў канцы ліпеня. Адзін з памежнікаў атрымаў лёгкія траўмы, а мігранты спрабавалі перацягнуць яго ў бок беларускай тэрыторыі, паведаміў Lrytas.

Інфармацыю пра тое, што адзін з супрацоўнікаў знаходзіцца на бальнічным, парталу пацвердзіў старшыня прафсаюза ўстаноў дасудовага расследавання Віленскага павета Віталіюс Ягмінас.

Першым пра інцыдэнт на мінулым тыдні паведаміў партал Delfi. Паводле яго звестак, у Лаздзiйскім раёне, пасля выяўлення тунэля, пракапанага пад дзяржаўнай мяжой, чатыры памежнікі арганізавалі засаду.

Памежнікі затрымалі некалькіх мігрантаў і надзелі на іх кайданкі, аднак падчас затрымання каля 20 замежнікаў напалі на супрацоўнікаў.

Апошнім давялося ўцякаць, у той час як нелегальныя мігранты, у тым ліку тыя, хто быў у кайданках, схаваліся ў Беларусі. Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведамляла пра знойдзены тунэль і мігрантаў, якія ўцяклі, але пра напад на супрацоўнікаў не згадвала.

Кіраўнік Службы аховы мяжы Рустам Любаеў неаднаразова абвяргаў сцвярджэнні пра тое, што на супрацоўнікаў мог быць здзейснены напад. Паводле яго слоў, Службе не ўдалося ўстанавіць такі факт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула