БЕЛ Ł РУС

Колькі каштуе ноч у гасцініцах Беларусі?

14.08.2026 / 14:09

Nashaniva.com

Сёння ў краіне працуе 664 гатэлі, але дзяржаўная праграма прадугледжвае павелічэнне нумарнога фонду на 30%. Пра гэта ў эфіры АНТ распавёў намеснік дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзяніс Бяжок, піша Mlyn.by.

Цэны на пражыванне ў Беларусі прыкметна адрозніваюцца. У некаторых гатэлях суткі каштуюць усяго 27 рублёў. Паводле слоў эксперта, гэта хутчэй варыянт «дах над галавой», чым узровень, які дазваляе аб’екту развівацца і адпавядаць сучасным патрабаванням.

У Мінску сярэдні кошт нумара складае каля 190 рублёў за суткі. Пры гэтым у асобных гатэлях цана можа даходзіць да 500 рублёў. На кошт уплываюць размяшчэнне гатэля, узровень сэрвісу і дадатковыя паслугі. Напрыклад, у кошт нярэдка ўваходзіць сняданак або шведскі стол.

Акрамя таго, гатэлі ўсё часцей выкарыстоўваюць дынамічнае цэнаўтварэнне. У перыяды святаў і высокага попыту кошт пражывання можа павялічвацца.

«Гэта бізнес, гэта правільна. Больш выдаткаў, больш укладанняў — адпаведна, яны робяць вышэйшыя цэны. Пры гэтым ніякага спецыяльнага рэгулявання тут не патрабуецца: госць сам рэгулюе рынак сваім кашальком», — патлумачыў Дзяніс Бяжок.

Паводле яго слоў, калі гатэль з не самым удалым размяшчэннем і станам усталюе занадта высокую цану, турысты проста выберуць іншы варыянт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула