БЕЛ Ł РУС

Адразу ў чатырох краінах Цэнтральнай Азіі адбыўся блэкаўт

14.08.2026 / 15:27

Nashaniva.com

Днём 14 жніўня адразу ў чатырох краінах — Кыргызстане, Казахстане, Таджыкістане і Узбекістане — адбыліся адключэнні электрычнасці, піша «Медуза».

Падземны пераход у Алматы, фота tengrinews.kz 

У Бішкеку жыхары некаторых раёнаў пачалі скардзіцца на адключэнні святла прыкладна а 15:00 па мясцовым часе. У Міністэрстве энергетыкі краіны заявілі, што ведаюць пра праблемы, аднак пакуль не могуць назваць прычыны здарэння.

Неўзабаве пасля гэтага электрычнасць адключылася ў чатырох раёнах Алматы і дзесяці раёнах Алмацінскай вобласці. Паводле мясцовых энергетычных службаў, блэкаўт адбыўся праз аварыю на паветраных лініях электраперадачы.

У Алматы пад пагрозай адмены сённяшні канцэрт Канье Уэста.

На адсутнасць электрычнасці скардзяцца жыхары Душанбэ, а таксама некалькіх іншых гарадоў і раёнаў Таджыкістана. У Міністэрстве энергетыкі і водных рэсурсаў не змаглі назваць прычыны блэкаўту, але абверглі версію пра аварыю на Нурэкскай ГЭС — найбуйнейшай электрастанцыі краіны.

Перабоі з электрычнасцю закранулі і некалькі рэгіёнаў Узбекістана, у прыватнасці Сурхандар’інскую вобласць на поўдні краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула