БЕЛ Ł РУС

Уначы на поўначы і ў цэнтры Беларусі зноў чулі гук беспілотніка

14.08.2026 / 16:49

Nashaniva.com

Жыхары Віцебскай вобласці паведамілі ў сацсетках, што ў ноч на 14 жніўня чулі гук, характэрны для пралёту беспілотніка, заўважыла выданне «Флагшток». 

Начны Віцебск. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Пікабу

Характэрны гук дрона, як сцвярджаюць карыстальнікі, быў чутны каля 1‑2 гадзін ночы ў Віцебску, Сянне, Бешанковічах і іншых населеных пунктах ва ўсходняй частцы рэгіёна.

Таксама пра пралёт беспілотніка з бензінавым рухавіком «як у мапеда» паведамлялі жыхары Старых Дарог і Бабруйска — гэта гарады, якія знаходзяцца ў цэнтральнай Беларусі. Пра дакладны час руху БПЛА над гэтай мясцовасцю інфармацыі няма.

Вядома, што той жа ноччу Ленінградскую вобласць Расіі атакавалі больш за 50 украінскіх беспілотнікаў, у выніку загарэўся порт Усць-Луга. Адзін з дронаў заляцеў у Латвію, дзе яго збілі знішчальнікі НАТА.

Як паведамляў «Флагшток» раней, на працягу апошняга месяца залётаў дронаў у Беларусь практычна не фіксавалася. Украінскія маніторынгавыя каналы таксама не паведамлялі пра парушэнне паветранай прасторы Беларусі расійскімі БПЛА. Адзіны магчымы залёт мог адбыцца каля 4‑й гадзіны раніцы 14 жніўня, калі праз чарнобыльскую зону ва Украіне дрон рухаўся ў бок Беларусі.

Чытайце таксама:

Украінскія дроны «знішчылі» бранятанкавую брыгаду ЗША на вайсковых вучэннях

Знішчальнікі НАТА збілі дрон у Латвіі

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны

Каментары да артыкула