МТС расказаў, дзе ў Мінску найхутчэйшы 5G
Кампанія МТС расказала, што сетка 5G даступная на 1100 базавых станцыях па ўсёй краіне, у тым ліку 600 з іх — у Мінску. Аператар прааналізаваў трафік і склаў рэйтынг самых хуткасных лакацый сталіцы, дзе на смартфоне можна атрымаць да 1 Гбіт/с і больш.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Як паведамляе МТС, найлепшай лакацыяй у Мінску па хуткасці мабільнага інтэрнэту стала набярэжная Свіслачы каля Траецкага прадмесця. На другім месцы — раён Сцяпанаўскага саду, а трэцяе месца заняла тэрыторыя на скрыжаванні вуліц Берута і Адоеўскага.
У цэлым найвышэйшыя паказчыкі хуткасці назіраюцца ўздоўж асноўных гарадскіх магістраляў, у буйных жылых мікрараёнах, а таксама каля дзелавых і сацыяльных аб’ектаў.
Спецыялісты адзначылі топ‑20 месцаў, дзе фіксуюцца максімальныя сярэднія хуткасці перадачы даных у сетцы 5G:
- вул. Камуністычная, д. 49;
- вул. Кісялёва, д. 32;
- вул. Берута, д. 5;
- вул. Сенніцкая, д. 53;
- вул. Нёманская, д. 14;
- вул. Купрэвіча, д. 18;
- вул. Мяснікова, д. 29;
- вул. Караля, д. 2, к. 11;
- пр. Пераможцаў, д. 23;
- вул. Сярова, д. 22, к. 8;
- вул. Якубоўскага, д. 52;
- вул. Жыновіча, д. 4;
- пр. Незалежнасці, д. 79, к. 6;
- вул. Трасцянецкая, д. 4;
- пр. Незалежнасці, д. 49;
- пр. Пераможцаў, д. 49;
- вул. Глебкі, д. 118;
- вул. Крапоткіна, д. 95;
- вул. Цвіркі
- вул. Мантажнікаў, д. 9.
Высокая хуткасць інтэрнэту дазваляе за некалькі секунд сцягваць фільмы, рабіць відэазванкі, гуляць у анлайн-гульні, трансляваць кантэнт у звышвысокай якасці і хутка сінхранізаваць вялікія аб’ёмы даных з хмарнымі сэрвісамі.
Развіццё сеткі пятага пакалення ў Беларусі адбываецца ў супрацоўніцтве з кампаніяй beCloud, якая забяспечвае доступ да неабходнай інфраструктуры. Падобныя «гігабітныя» пункты ўжо працуюць і ў іншых гарадах, дзе даступная 5G-сетка, — Брэсце, Віцебску, Гомелі і Магілёве.
Пры гэтым сетка працягвае актыўна разгортвацца і пашырацца. Найбліжэйшым часам да гарадоў з 5G павінен далучыцца Гродна.
Чытайце таксама:
5G у Гродне запусцяць да канца года. Ён адзіны з абласных цэнтраў без гэтай тэхналогіі
Толькі траціна тэлефонаў беларусаў могуць падтрымліваць тэхналогію 5G