«Карова белая». Света Бень выпусціла новы альбом
Новы альбом ужо даступны на ўсіх асноўных стрымінгавых платформах і Bandcamp.
«Карова белая» пазіцыянуецца як новы альбом Светы Бень, але фактычна гэта як паўнавартасная супольная праца з іншым беларускім музыкам — Яўгенам Кучмейнам (tochka K).
У рэліз увайшлі 14 песень, напісаных у розныя гады. Некаторыя з іх з'явіліся зусім нядаўна, іншыя ўжо доўгі час выконваліся на канцэртах, але раней афіцыйна не выдаваліся. Некалькі кампазіцый былі створаныя непасрэдна падчас працы над альбомам.
Усе песні атрымалі новае музычнае гучанне дзякуючы Яўгену Кучмейну. Ён займаўся аранжыроўкамі, музычнай вытворчасцю, запісам і звядзеннем усяго альбома.
У працы над рэлізам таксама ўдзельнічалі іншыя музыкі. D. Brizo сыграў на бас-гітары ў песні Tulpen, а Міхаіл Кузняцоў — на трубе ў гэтай жа кампазіцыі. Аляксандр Драгавоз выканаў вакал у песні «Зорачка», Ілля Чарапко — у «Слово» і «Котики не плачут». Пафнуцій сыграў на валторне ў «В пылающих полях».
Міхаіл Радзівонаў узяў удзел у вакале і аранжыроўцы песні «21 грамм», а Tobias Link сыграў у ёй на трамбоне.
Чытайце таксама:
Стас Мытнік з Akute стварыў сольны праект — паслухайце яго дэбютны трэк
Беларускія словы ператвораныя ў іерогліфы. Брыло і Вакараў выдалі канцэптуальны альбом
Стала вядома, што цяпер з гуртам Akute
Аўтары хіта-мільённіка «August» Intelligency рыхтуюць свой дэбютны беларускамоўны альбом