Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads
Гаспадар вярнуўся па гадаванца толькі праз 16 гадзін.
Увечары 13 жніўня, каля 20‑й гадзіны, каля крамы на Партызанскім праспекце ў Мінску пакінулі сабаку. Жывёліна была прывязаная і ўсю ноч правяла ў намордніку. Гаспадар вярнуўся па гадаванца толькі праз 16 гадзін, піша Onliner.by.
Пост пра тое, што адбылося, завірусіўся ў Threads. Сітуацыя не пакінула людзей абыякавымі. Многія пісалі пра тое, што неабходна зняць наморднік, напаіць і накарміць жывёлу. Таксама людзі абураліся тым, што сабаку пакінулі. Гаспадара шукалі ўсім Threads.
«Абавязкова зняць наморднік! Ён не дае дыхаць, не рэгулюе цеплаабмен. Гэта ветэрынарны наморднік, толькі ў медыцынскіх мэтах можна выкарыстоўваць. Калі ласка, дапамажыце сабаку!»
«Жах! Гэта ветэрынарны наморднік! Вельмі падобна, што спецыяльна там пакінулі (( Наморднік жа трэба зняць, вады хоць даць».
«Гэта рэгулярнае і жорсткае абыходжанне з жывёлай».
У выніку да сабакі прыехаў кінолаг, зняў наморднік, пагуляў з ім і вывеў у прыбіральню. Аўтарка паста накарміла яго сасіскамі і ўжо хацела тэлефанаваць у 102, але… а 12‑й гадзіне дня па гадаванца вярнуўся гаспадар.