БЕЛ Ł РУС

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?

15.08.2026 / 09:54

Nashaniva.com

Каршэрынг Hello у Мінску папоўніў парк яшчэ адным рэтрааўтамабілем. Цяпер карыстальнікам даступны ІЖ-412 «Масквіч» — арандаваць савецкую класіку можна непасрэдна праз дадатак, піша Onliner.by.

Аўтамабіль абсталяваны механічнай каробкай перадач, рухавіком УЗАМ і заднім прывадам. У кампаніі таксама звяртаюць увагу на захаваны пазнавальны дызайн з храмаванымі элементамі, прасторны салон і ёмісты багажнік.

Для арэнды «Масквіча» кіроўцу павінна быць не менш за 25 гадоў, а яго кіроўчы стаж павінен складаць не менш за два гады. Кошт паездкі пачынаецца ад 0,89 рубля за хвіліну. Знайсці аўтамабіль у дадатку можна праз адпаведны фільтр, калі ў гэты момант машына не занятая іншым карыстальнікам.

Ёсць і важнае абмежаванне: рэтрааўтамабіль вырашылі выпускаць на дарогі толькі ў цёплую пару года. Такім чынам, ІЖ-412 будзе даступны для арэнды выключна ў летні перыяд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула