БЕЛ Ł РУС

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

15.08.2026 / 12:13

Nashaniva.com

Майстэрняў па рамонце гаджэтаў у буйных гарадах даволі шмат, таму часам даводзіцца ісці на асаблівыя хітрыкі, каб прыцягваць кліентаў.

Часам гэта атрымліваецца выпадкова. Менавіта так здарылася з гомельскай майстэрняй Restudia па адрасе: вуліца Савецкая, 40, піша Blizko.by.

Яе «фішку» заўважыла мясцовая жыхарка Вікторыя, пра што распавяла ў Threads. Увагу дзяўчыны прыцягнула смешная дэталь. Дзверы ў майстэрню падпірала мадэль айфона. Хутчэй за ўсё, смартфон быў непрацоўным альбо муляжом, але дзяўчыну такі стопер рассмяшыў.

— Якасны рамонт тэлефонаў у Гомелі, — падпісала дзяўчына.

Іншыя карыстальнікі падтрымалі жарт супрацоўнікаў:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула