Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву
Новая назва ўжо з’явілася на афіцыйным сайце і ў мабільным дадатку кампаніі. Цяпер сетка будзе называцца «Ёёёёёёёё», піша РБК.
Фота: інстаграм yobidoyobi.minsk
Пераход кампаніі на новы брэнд будзе адбывацца паступова: спачатку назву памянялі ў інтэрнэце, пасля яна з’явіцца ў рэкламе, а шыльды на саміх установах заменяць у апошнюю чаргу.
У кампаніі тлумачаць рэбрэндынг новай стратэгіяй развіцця. Паводле прадстаўнікоў сеткі, новае найменне ўжо даўно асацыюецца з брэндам. Старую назву кампанія выкарыстоўвала на працягу першых дзесяці гадоў, каб прыцягваць увагу і вылучацца сярод канкурэнтаў, але цяпер плануе пашыраць аўдыторыю і геаграфію працы.
Змена назвы таксама мае даўнюю судовую гісторыю. У 2023 годзе Арбітражны суд Краснаярскага края абавязаў сетку адмовіцца ад назвы «Ёбідаёбі». Суд палічыў, што яна можа асацыявацца з ненарматыўнай лексікай і супярэчыць агульнапрынятым прынцыпам гуманнасці і маралі.
Прадстаўнікі кампаніі сцвярджалі, што «Ёбідаёбі» нібыта перакладаецца з японскай мовы як «дзень тыдня — субота», аднак у судзе доказы такога перакладу не былі прадстаўленыя.
Гэтая сетка з пачатку 2025 года працуе таксама і ў Беларусі. Упершыню дастаўка ад «Ёбідаёбі» запрацавала ў Гомелі, праўда, пад іншай назвай — «Ё сушы і ролы». Сёння пад гэтым брэндам сетка працуе ў сямі рэгіёнах Беларусі — у Баранавічах, Гомелі, Слуцку, Мінску, Магілёве, Мазыры і Салігорску. Што да таварнага знака, то гэта лагатып дастаўкі ў выглядзе літары «Ё».
Чытайце таксама:
Скандальная расійская сетка грамадскага харчавання «Ёбідаёбі» рэгіструе свой таварны знак у Беларусі
У Гомелі адкрыецца першы пункт скандальнай дастаўкі сушы «Ёбідоёбі»