БЕЛ Ł РУС

У Пецярбургу беларус папрасіў тэлефон. А пасля адмовіўся аддаваць і збіў гаспадара за тое, што не сказаў пароль

16.08.2026 / 08:00

Nashaniva.com

Сяргею Грыневічу прысудзілі два гады калоніі за рабаванне з выкарыстаннем гвалту.

Увосень 2024 года грамадзянін Беларусі Сяргей Грыневіч папрасіў у мужчыны на час мабільны тэлефон. А калі той — дарэчы, чалавек пасля інсульту, таму ў яго амаль паралізаваны левы бок цела — папрасіў вярнуць рэч, Грыневіч заявіў, што тэлефон яму больш «не належыць».

Гаспадар тэлефона пайшоў шукаць паліцыю каля станцыі метро «Ладажская», але нікога не знайшоў. Калі вярнуўся, то Грыневіч схапіў мужчыну і пацягнуў да смеццевых бакаў, каб іх ніхто не бачыў. Там беларус запатрабаваў ад гаспадара назваць пароль ад тэлефона. Той адмовіўся, пасля чаго Грыневіч паваліў яго на зямлю і нанёс каля пяці-шасці ўдараў кулакамі па галаве і яшчэ два-тры — па тулаве. Ад удараў мужчына страціў прытомнасць. Падчас збіцця Грыневіч таксама сарваў з яго рукі смарт-гадзіннік.

Скрадзены тэлефон Грыневіч здаў у скупку, а гадзіннік прадаў выпадковаму прахожаму. Агульны кошт скрадзенага суд — каля $370.

Калі Грыневіча затрымалі, ён цалкам прызнаў віну і падрабязна расказаў, як усё адбывалася, — гэта суд залічыў яму як змякчальную акалічнасць.

У прысудзе таксама адзначана, што, паводле ўласных слоў Грыневіча, судзімасць у яго ёсць у Беларусі, аднак у Расіі ён лічыўся несудзімым.

У выніку беларусу прысудзілі два гады калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула