БЕЛ Ł РУС

У Італіі знайшлі скрадзеныя шэдэўры Рэнуара, Сезана і Маціса. Затрыманыя дзевяць грамадзян Малдовы

16.08.2026 / 08:39

Nashaniva.com

Італьянская паліцыя знайшла тры карціны Рэнуара, Сезана і Маціса, выкрадзеныя ў сакавіку з музея Фонду Маньяні-Рока пад Пармай. Па справе затрыманыя дзевяць грамадзян Малдовы. Агульны кошт твораў ацэньваецца больш чым у 9 мільёнаў еўра.

Паліцэйскія са знойдзенымі карцінамі. Фота: італьянская паліцыя

У Парме паліцыя знайшла скрадзеныя «Рыбы» П’ера Агюста Рэнуара, «Нацюрморт з вішнямі» Поля Сезана і «Адаліску на тэрасе» Анры Маціса. Карціны знайшлі падчас ператрусу ў доме аднаго з падазраваных.

«Рыбы» Рэнуара ацэньваюцца прыкладна ў €3 мільёны, «Нацюрморт з вішнямі» Сезана — у €6 мільёнаў, а праца Маціса — прыкладна ў €20 тысяч.

Крадзеж адбыўся ў ноч на 23 сакавіка. Зламыснікі праніклі ў музей праз разбітае акно і менш чым за тры хвіліны вынеслі тры карціны.

На відэа з камер назірання відаць, як двое мужчын з закрытымі тварамі здымаюць карціны са сцен і перадаюць іх саўдзельніку, які чакаў звонку.

Следства працягвалася каля пяці месяцаў. Падчас ператрусаў паліцыя затрымала дзевяць грамадзян Малдовы. Пяцярым з іх выставілі абвінавачанні ў непасрэдным удзеле ў крадзяжы. Следства таксама звязвае гэтую групу як мінімум з 14 іншымі крадзяжамі ў рэгіёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула