БЕЛ Ł РУС

Шэсць чалавек загінулі пры ракетным удары па Белгародскай вобласці

17.08.2026 / 07:52

Nashaniva.com

Яшчэ чацвёра параненыя, у тым ліку 14‑гадовы падлетак.

Па вёсцы Каласкова Валуйскай акругі ўначы быў нанесены ракетны ўдар. Загінулі шэсць чалавек. Яшчэ чацвёра параненыя, у тым ліку 14‑гадовы падлетак, паведаміў губернатар вобласці Аляксандр Шуваеў.

Двум пацярпелым медыцынскую дапамогу аказалі на месцы — ад шпіталізацыі яны адмовіліся. Астатніх, у тым ліку дзіця, даставілі ў Валуйскую ЦРБ. Дактары аказваюць ім неабходную дапамогу.

У выніку абстрэлу таксама згарэла гаспадарчая пабудова і быў пашкоджаны легкавы аўтамабіль. Пра гэта паведаміў кіраўнік рэгіёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула