БЕЛ Ł РУС

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко

17.08.2026 / 08:40

Nashaniva.com

Хейдэн Панецьер было 36 гадоў. 

Хейдэн Панецьер пачала здымацца яшчэ ў раннім дзяцінстве, але сусветную славу ёй прынесла роля Клэр Бэнэт у культавым серыяле «Героі». Сярод іншых яе вядомых прац — ролі ў серыяле «Нэшвіл», франшызе жахаў «Крык», фільме «Памятай Тытанаў»

Акрамя кінакар'еры, актрыса прыцягвала ўвагу грамадскасці сваімі стасункамі з легендарным украінскім баксёрам Уладзімірам Клічко.

Пара пачала сустракацца ў 2009 годзе, праз чатыры гады абвясціла пра заручыны, а ў 2014‑м у іх нарадзілася дачка Кая. Пасля расстання ў 2018 годзе дзяўчынка засталася жыць з бацькам.

Дакладная прычына смерці Хейдэн Панецьер на гэты момант не абвяшчаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула