БЕЛ Ł РУС

На аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз моцныя дажджы

17.08.2026 / 12:38

Nashaniva.com

Месцамі чакаюцца навальніцы.

Фота: Lookby.Media 

У многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя залевы, на паўднёвым усходзе — навальніцы. Пры навальніцах у асобных раёнах — шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 м/с.

У Мінску раніцай і ўдзень 18 жніўня чакаецца моцны пролівень.

Заўтра па Беларусі тэмпература не перавысіць +14…+20°С, толькі на паўднёвым усходзе краіны пры праясненнях да +21…+27°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула