БЕЛ Ł РУС

На прыпаркаваны аўтамабіль у Мінску ўпала труба

17.08.2026 / 13:11

Nashaniva.com

Выцяжка рухнула зверху на прыпаркаваны ў мінскім двары Ford Fiesta. Выбіла шыбы і, верагодна, пашкодзіла кузаў і лакафарбавае пакрыццё.

Здарылася гэта 13 жніўня ў двары дома №41 па вуліцы Ульянаўскай, побач з домам №19 па вуліцы Бабруйскай у цэнтры сталіцы, піша Onliner.by.

Аўтамабіль быў прыпаркаваны, людзей паблізу не было — і добра, што не было! Бо частка выцяжкі — такі бляшаны кораб— сарвалася і рухнула з вышыні на машыну.

— Праводзіліся будаўніча-мантажныя работы пракладвання вентыляцыі, — расказаў чытач.

Відавочна, нешта пайшло не па плане. Ніхто не пацярпеў, але машына атрымала відавочныя пашкоджанні. На месца выклікалі міліцыю.

Паводле слоў суразмоўцы, усё запратакалявалі, а ўладальніку аўтамабіля паведамілі, што будзе праводзіцца праверка.

З'явілася відэа з камеры назірання. Пашанцавала, што ў момант падзення трубы паблізу не было мінакоў. Учора ж ён выклікаў на месца здарэння МНС. Бо калі нешта пачало падаць, то дзе гарантыя, што не ўпадзе ўся канструкцыя?

У МНС Onliner пацвердзілі, што спецыялісты ведамства выязджалі на месца. Пасля таго як яны пераканаліся ў тым, што канструкцыя, якая засталася на сцяне, надзейна замацаваная, пра гэта паведамілі заяўніку.

Пасля атрымаў афіцыйнае паведамленне ад ЖКГ Кастрычніцкага раёна. У прыватнасці, там пацвердзілі, што адбылося абрушэнне элемента канструкцыі вентыляцыйнай сістэмы на жылым доме.

«Інцыдэнт адбыўся з-за зрыву часовых мацаванняў, у выніку чаго элемент бляшанай скрыні ўпаў на легкавы аўтамабіль», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што аўтамабіль быў прыпаркаваны ў неўстаноўленым месцы, з парушэннем ПДР.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула