БЕЛ Ł РУС

Фонд «Камунікат» анансаваў выданне трох кніг

17.08.2026 / 13:33

Nashaniva.com

Яны павінны выйсці ў першай палове верасня.

Навінкі будуць найперш прадавацца ў варшаўскай афлайн кнігарні Kamunikat.shop у Цэнтры беларускай салідарнасці на вуліцы Алеандраў 6/2 (ul. Oleandrów 6/2), піша bellit.info.

Адна з навінак — кніга вершаў Змітра Дзядзенкі «#Каб не ср@лі галубы», якая складаецца з дзвюх частак. Першая, аднайменная, ёсць своеасаблівым сацыяльна-палітычным летапісам. Гэта вершаваныя водгукі на самыя разнастайныя падзеі ў краіне і па-за межамі яе: «Чарговая дэвальвацыя, падзенне корпуса рэактара, арышт дырэктара «Уралкалію» — навіны даюць безліч матываў для натхнення», — тлумачыць аўтар для «Еўрарадыё».

У другую частку, «Слаўны рыцар», увайшлі іранічныя і сатырычныя вершы, не прывязаныя да канкрэтных падзей.

Запланавана таксама перавыданне кнігі Анэты Прымака-Онішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы».

Трэцяя навінка ад выдавецтва — другое дапоўненае выданне манаграфіі Віктара Шадурскага «Нараджэнне беларускага левіяфана» пра сацыяльныя і палітычныя змены ў Беларусі ў перыяд з 1991 да 1996 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула