Беларуска перавяла 6 гадоў таму «нямецкаму музыканту» 60 тысяч еўра і толькі цяпер звярнулася ў міліцыю
Яшчэ ў 2020 годзе жанчына аддала нібыта скрыпачу з Германіі велізарную суму. Нават калі камунікацыя паміж імі спынілася, яна нічога не зразумела.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com
Жыхарка Гомельскай вобласці перавяла шэсць гадоў таму нямецкаму «музыку», з якім у яе завязаліся рамантычнае зносіны ў інтэрнэце, каля 60 тысяч еўра і толькі ў гэтым годзе вырашыла звярнуцца ў міліцыю, піша Белта.
Яшчэ ў маі 2020 года ёй у Instagram напісаў незнаёмец, які прадставіўся нямецкім музыкам-скрыпачом, творчасцю якога яна захаплялася. Завязалася рамантычная перапіска. Суразмоўца пераканаў жанчыну дапамагчы яму матэрыяльна: маўляў, узніклі юрыдычныя праблемы. Улетку таго ж года жанчына перавяла для дапамогі «ў судовых цяжбах» больш за 4 тысячы еўра.
Зносіны працягваліся. У нейкі момант «музыкант» паведаміў, што адправіў жанчыне пасылку з грашыма — паводле яго слоў, там было тры мільёны даляраў.
Для атрымання паштовага адпраўлення восенню 2020 года жанчына зрабіла некалькі пераводаў на агульную суму больш за 55 тысяч еўра.
На гэтым зносіны спыніліся.
«У 2026 годзе пацярпелая прыняла рашэнне звярнуцца ў праваахоўныя органы, бо ў сродках масавай інфармацыі пачула пра падобны спосаб ашуканства», — распавялі ў міліцыі.
Там падкрэслілі: махлярскія схемы пад выглядам рамантычных адносін зноў становяцца папулярнымі.