БЕЛ Ł РУС

Рыэлтар у Гомелі ўратаваў пенсіянерку ад продажу кватэры махлярам

17.08.2026 / 14:01

Nashaniva.com

Але свае зберажэнні яна паспела «задэклараваць» — кур'ер адвёз у Маскву каля 18 тысяч даляраў, паведамляе СК.

Жанчыне ў вайберы патэлефанавала нібыта супрацоўніца прадпрыемства электрасувязі і паведаміла, што махляры выкарыстоўваюць яе пашпартныя даныя для здзяйснення грашовых махінацый. Затым з гараджанкай звязаўся псеўдасупрацоўнік КДК і прыгразіў крымінальнай адказнасцю за дапамогу злачынцам, але потым прапанаваў узаемавыгаднае супрацоўніцтва.

Ужо на наступны дзень гамяльчанка выканала першае заданне куратара — перадала кур'еру для дэкларавання і праверкі 13 000 рублёў і 13 755 даляраў.

Затым лжэсілавік пераканаў яе аформіць «часовы» продаж кватэры, якую, паводле легенды, узялі ў абарот махляры. Мужчына загадаў пацярпелай чакаць прыходу агента нерухомасці, з якім ён дамовіўся пра паслугу.

На шчасце для жанчыны, рыэлтарам быў яе знаёмы. Кансультант падрабязна распытаў уладальніцу пра прычыны продажу жылля, пасля чаго рэкамендаваў звярнуцца ў міліцыю.

У ходзе следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў устаноўлены кур'ер — 48‑гадовы жыхар Гомельскага раёна. Паводле слоў мужчыны, ён сам стаў ахвярай тэлефонных махляроў і паверыў у прапанаванае супрацоўніцтва з Дзяржкантролем у частцы дастаўкі пакетаў з чужымі грашыма з Беларусі ў Маскву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула