БЕЛ Ł РУС

У Лідзе скруцілі гіганцкую шаурму ФОТАФАКТ

17.08.2026 / 14:57

Nashaniva.com

У Беларусі паставілі другі гастранамічны рэкорд за 2026 год. Гэта адбылося падчас аўташоу «Тачкі Пікнік» у Лідзе.

Супрацоўнікі ўстановы Kebab Factory пад кіраўніцтвам прафесійнага шэф-кухара скруцілі 11‑метровую мясную шаурму. Рэкорд зафіксавалі эксперты Кнігі рэкордаў Беларусі, піша Blizko.by.

Пасля правядзення замераў страву падзялілі паміж гасцямі свята, як гэта было з мясной піцай у Ваўкавыску на фестывалі «PROжарка па-Ваўкавыску» ў канцы мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула