Жанчына шукае праз «Куфар» жывую андатру. Навошта?
Беларуска размясціла на «Куфры» незвычайную аб'яву: яна шукае чалавека, які зможа вылавіць з возера андатру і прывезці яе жывой, заўважыла выданне Myfin.by.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Аб'ява на сайце з'явілася яшчэ ў ліпені. Прычына пошуку жывёлы ў ёй дакладна пазначаная: жанчына хоча запусціць андатру ў свой асабісты вадаём, каб тая дапамагала змагацца з рагозам і трыснягом.
Падобныя незвычайныя прапановы час ад часу з'яўляюцца на беларускіх дошках аб'яў. Напрыклад, цяпер праз «Куфар» нехта шукае паўліна — самку для спарвання з ужо наяўным самцом.
Чытайце таксама:
«Плыве так вальяжна». У Бярозе ў возеры завялася «наша капібара» ВІДЭА
У «Мінск-Свеце» пабачылі дзіўную жывёлу: мінчукі спрачаюцца, хто гэта можа быць
У гарадах сустракаецца ўсё больш баброў. Ці небяспечныя яны для людзей?