БЕЛ Ł РУС

Грэчаскі танкер Skiros быў атакаваны ў Чорным моры пасля загрузкі расійскай нафты

17.08.2026 / 23:09

Nashaniva.com

Грэчаскі нафтавы танкер Skiros пацярпеў ад атакі ў Чорным моры пасля загрузкі расійскай нафты на тэрмінале Каспійскага трубаправоднага кансорцыума (CPC) каля Новарасійска. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Фота ілюстрацыйнае

Skiros — танкер класа Suezmax, які здольны перавозіць каля 1 мільёна бараляў нафты. Паводле інфармацыі крыніц, судна было атакавана ўжо пасля загрузкі на тэрмінале CPC.

Кампанія з Афінаў, якая ў сістэме Equasis пазначаная як менеджар танкера, паведаміла, што ў выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Разліву нафты і забруджвання мора таксама не адбылося. Уладальнікаў судна пра здарэнне паінфармавалі.

Паводле Bloomberg, гэта першая атака на судна, якое накіроўвалася да тэрмінала CPC, пасля амаль трохтыднёвага перапынку.

У мінулым месяцы серыя атак беспілотнікамі прывяла да перабояў у адгрузцы нафты праз гэты маршрут. У выніку казахстанскім нафтавым радовішчам нават давялося скараціць здабычу.

Маршрут CPC мае вялікае значэнне для сусветнага нафтавага рынку: нядаўна праз яго праходзіла амаль 2% усіх сусветных паставак нафты.

Чытайце таксама:

Найбуйнейшы нафтавы порт Расіі на Чорным моры спыніў працу пасля атакі беспілотнікаў

Украіна прапанавала Расіі ўсталяваць перамір'е ў Чорным моры

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры

Каментары да артыкула