БЕЛ Ł РУС

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады

18.08.2026 / 07:30

Nashaniva.com

У бок Масквы ляцелі 627 украінскіх беспілотнікаў, заявіў мэр горада Сяргей Сабянін. 180 дронаў былі знішчаныя ўжо ў сталічным рэгіёне.

Губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў паведаміў, што над тэрыторыяй рэгіёна было збіта больш за 160 беспілотнікаў — над Багародскам, Раменскім, Паўлаўскім Пасадам, Арэхава-Зуевам, Васкрасенскам, Ступінам, Каломнай і Электрасталлю.

У Раменскай акрузе пасля атакі пацярпела 10‑гадовая дзяўчынка — яна атрымала аскепкавае раненне кісці рукі і была шпіталізаваная. У Багародскай акрузе пацярпела жанчына, а ў Каломне — 27‑гадовы мужчына.

Таксама беспілотнік трапіў у склад Wildberries у раёне Атлант-парку ў Багародску, паведаміў Вараб'ёў. Пажар лакалізаваны, папярэдне, пацярпелых няма. Комплекс атрымаў нязначныя пашкоджанні — абломкі зачапілі сцяну будынка.

Акрамя таго, у Каломне пасля атакі адбыўся пажар у раёне ТЦ «Глобус», пашкоджаныя жылы дом і будынак ЗАГСа. У Кацельніках загарэліся будаўнічыя рыштаванні на тэрыторыі жылога комплексу, які будуецца, а ў Электрасталі былі пашкоджаныя аўтамабіль і трансфарматарная падстанцыя. У Паўлаўска-Пасадскай і Раменскай акругах, а таксама ў Багародску пашкоджаныя прыватныя дамы. Уначы праз атаку беспілотнікаў абмежаванні ўводзіліся ва ўсіх чатырох маскоўскіх аэрапортах. На момант публікацыі яны ўсё яшчэ дзейнічаюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула