БЕЛ Ł РУС

«Мотаршоу-2026» перанеслі на май 2027 года

18.08.2026 / 09:54

Nashaniva.com

Выбар вясны звязаны з чаканымі зменамі на аўтамабільным рынку Беларусі.

Арганізатар Міжнароднага аўтасалона «Мотаршоу» — ТАА «Рэмарк» — сумесна з Аўтамабільнай асацыяцыяй БАА, пры падтрымцы якой традыцыйна праходзіць выстава, прынялі рашэнне перанесці правядзенне выставы з восені 2026 года на май 2027 года, піша Blizko.by.

Адзначаецца, што выбар вясновых тэрмінаў звязаны з чаканымі зменамі на аўтамабільным рынку Беларусі: да канца года прагназуецца пашырэнне прадстаўленай у краіне лінейкі аўтамабільных брэндаў і мадэляў. Яшчэ адным фактарам стала змяненне ўмоў увозу электрамабіляў. Квота на іх бяспошлінны ўвоз, якая дзейнічала ў 2026 годзе, вычарпаная, і далейшыя пастаўкі ажыццяўляюцца з выплатай увазной мыты.

Правядзенне «Мотаршоу» ў маі дазволіць прадставіць наведвальнікам больш поўную карціну аўтамабільнага рынку і адначасова верне выставу да традыцыйнага вясновага фармату, з якім яна была звязана на працягу многіх гадоў.

Дакладныя даты правядзення «Мотаршоу» 2027 года будуць абвешчаныя дадаткова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула