БЕЛ Ł РУС

Лукашэнку падарылі першы беларускі аўтамат

18.08.2026 / 10:55

Nashaniva.com

«Не для вайны… Для ўпэўненасці ў міры!» — напісана на таблічцы да падарунка.

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання вытворчасці ААТ «Кідма Тэк», якая займаецца выпускам стралковай зброі, атрымаў у падарунак першы беларускі аўтамат ВСК-100Б.

«Не для вайны… Для ўпэўненасці ў міры!» — напісана на таблічцы да падарунка.

Лукашэнка заявіў, што стралковая зброя вельмі важная для войска, нават пры наяўнасці беспілотнікаў або балістычных ракет. 

«На полі бою лёс вырашаюць людзі, салдаты. А для салдат трэба гэта. Без гэтай зброі мы нічога не зробім», — сказаў ён

«Мы зрабілі гэта самі. Без гэтага няма ніякай вайны, ніякай абароны. Для таго, каб ваяваць, патрэбная стралковая зброя. Таму гэта вельмі важна. Гэта аснова любога войска», — дадаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула