БЕЛ Ł РУС

У Херсоне зарад з РПГ упаў у ложачак, дзе спаў 2‑гадовы хлопчык

18.08.2026 / 12:53

Nashaniva.com

Дзіця цудам не пацярпела.

У Херсоне расіяне атакавалі прыватны дом ударным дронам. Набой з ручнога супрацьтанкавага гранатамёта (РПГ) трапіў у ложачак, дзе спаў двухгадовы хлопчык.

Малеча цудам не пацярпела, расказалі ў Галоўным упраўленні Нацыянальнай паліцыі Херсонскай вобласці, піша «Украінская праўда».

Маці разам з сынам неадкладна адправілася ў найбліжэйшую бальніцу. Жыццю сям’і нічога не пагражае — паліцэйскія і валанцёры арганізоўваюць іх эвакуацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула