БЕЛ Ł РУС

Чатырох падлеткаў затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

18.08.2026 / 13:18

Nashaniva.com

Супрацоўнікі наркакантролю пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа затрымалі чатырох мінчан узростам 14, 15, 17 і 18 гадоў, паведамляе прэс-служба МУС.

Яны працавалі аптовымі і рознічнымі кур’ерамі інтэрнэт-крамы па продажы забароненых рэчываў. Фасавалі «тавар» на дробныя партыі, якія затым распаўсюджвалі праз закладкі на тэрыторыі сталіцы.

Пры іх і ў тайніках было выяўлена і канфіскавана небяспечнае наркатычнае рэчыва — гашыш. Прапанову незаконнага заробку фігуранты знайшлі ў інтэрнэце. Праца доўжылася некалькі тыдняў.

Заведзена крымінальная справа. Затрыманым пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Адказнасць за гэта надыходзіць з 14 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула