БЕЛ Ł РУС

Латушка заклікаў Сабаленку паспрыяць вызваленню палітычных вязняў

18.08.2026 / 13:30

Nashaniva.com

«Яна як тытулаваная сусветная спартсменка можа звярнуцца да Лукашэнкі і сказаць: «Вызваліце ўсіх жанчын-палітвязняў, якія сядзяць у турмах», — напісаў ён.

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета публічна звярнуўся да беларускай тэнісісткі ў сваім фэйсбуку.

«Часта думаў, як выйсці на кантакт з Арынай Сабаленкай, каб перадаць ёй сваё пасланне, але не атрымалася, таму раблю гэта публічна. Чаму я не прымаю Арыну Сабаленку? Тэніс, сусветны спорт — гэта заўсёды лакшэры, гэта заўсёды зоркі. Іх ведае ўвесь свет. Арына Сабаленка — адна з выдатных беларускіх спартсменак. Пасля Наталлі Зверавай і Максіма Мірнага яна, безумоўна, дасягнула вяршыняў у тэнісе.

Але я не прымаю яе, як і многія беларусы — дастаткова, напрыклад, паглядзець на колькасць дызлайкаў пад артыкуламі пра яе …. І лічу важным данесці чаму: яна адмаўляецца прызнаваць той кашмар, які адбываецца ў краіне, не асуджае агрэсію супраць суседняй краіны.

Яна як тытулаваная сусветная спартсменка можа звярнуцца да Лукашэнкі і сказаць: «Вызваліце ўсіх жанчын-палітвязняў, якія сядзяць у турмах».

Арына, табе ж за гэта нічога не будзе. Ты можаш гэта зрабіць. Зрабі гэта. І беларусы цябе ацэняць», — напісаў Павел Латушка, апублікаваўшы гэты допіс па-руску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула