БЕЛ Ł РУС

Арцём Шрайбман назваў сваю самую вялікую памылку як аналітыка

18.08.2026 / 13:37

Nashaniva.com

За гэтую памылку ён пасля выбачаўся перад гаспадыняй кватэры ў Кіеве.

Аналітык Арцём Шрайбман. Скрыншот: ciomnylos / YouTube

Аналітык Арцём Шрайбман у падкасце «Цёмны лёс» расказаў пра сваю самую вялікую памылку. 

«Мая найбуйнейшая памылка, мне здаецца, — упэўненасць, можа, на 90%, што не будзе поўнамаштабнай вайны перад вайной», — падзяліўся ён.

«Я быў нават у Кіеве. І нягледзячы на ўсе папярэджанні, я тлумачыў гэта блефам Пуціна».

Пры гэтым Арцём меў запасны план і ў выпадку найгоршага развіцця падзей — заправіў машыну і рыхтаваўся з'язджаць, калі раптам вайна будзе.

«То бок пэўныя думкі былі, але публічна я шмат казаў, што я лічу, што гэтай вайны не будзе».

Арцём расказаў, што пасля выбачыўся перад гаспадыняй кватэры ў Кіеве (яна сама з Харкава). Жанчына, ведаючы яго прафесію, пыталася, ці будзе вайна, і Арцём ёй адказваў, што, на яго меркаванне, не.

Арцём таксама назваў, якую частую памылку дапускаюць аналітыкі. 

«Людзі бачаць тэндэнцыі і патэрны там, дзе іх няма, і прыпісваюць нейкай злой ці іншай волі, нейкаму хітраму ці стратэгічнаму плану ўсё, што адбываецца, і ўкладаюць ці нанізваюць падзеі на свой шкілет. (…) Калі ты нейкай тэорыяй захоплены, твой мозг проста існуе ў нейкай такой веры ў тое, што адбываецца гэты працэс, ты пачынаеш усё інтэрпрэтаваць праз прызму гэтага працэсу. Напрыклад, ёсць людзі, якія ва ўсім бачаць руку там Масквы. (…) Іншыя бачаць паўсюль уплыў Кітая».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула