БЕЛ Ł РУС

Затрыманая ў Расіі беларуска патлумачыла, што знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Расіі і зямных законаў

18.08.2026 / 14:10

Nashaniva.com

Юлія Елісеева кіравала аўтамабілем без нумароў і адмаўлялася тлумачыць нешта ўцямнае.

Грамадзянцы Беларусі Юліі Елісеевай далі 12 сутак арышту за непадпарадкаванне супрацоўнікаў расійскага ДАІ.

Беларуску тармазнулі ў вёсцы Райкузі Ламаносаўскага раёна Ленінградскай вобласці, бо яна ехала на аўтамабілі без нумароў. 

Елісеева адмовілася даць рэгістрацыйныя дакументы на машыну і прайсці ў службовы аўтамабіль паліцыі. У выніку яе затрымалі сілай.

На наступны дзень беларуску судзілі. Яна адмовілася даваць паказанні, а свае паводзіны патлумачыла тым, што знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Расійскай Федэрацыі і зямных законаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула