БЕЛ Ł РУС

Трамп абвясціў Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША

18.08.2026 / 14:54

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў карту Армузскага праліва з подпісам «Новая тэрыторыя ЗША».

Пра свае планы абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША Трамп заяўляў 14 жніўня. Тады кіраўнік Белага дома казаў, што абвяшчэнне адбудзецца пасля завяршэння вайны з Іранам. 

На наступны дзень намеснік міністра замежных спраў Ірана Казем Гарыйбабадзі заявіў, што водную артэрыю немагчыма захапіць. «Армузскі праліў нельга захапіць ні твітам, ні авіяносцам, ні выданнем загаду, ні перадвыбарчай прамовай», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула