БЕЛ Ł РУС

Турыст прабег вакол Нарачы 56 кіламетраў — і спазніўся на апошні аўтобус

18.08.2026 / 15:21

Nashaniva.com

Мужчына вырашыў прабегчы вакол Нарачы, праклаўшы маршрут так, каб захапіць і суседнія малыя азёры, піша Kraj.by.

У паходны заплечнік адправіліся намёт, спальнік, ежа, вада і ўсё неабходнае для начлегу. Стартаваў падарожнік ад аўтавакзала ў Мядзелі, а затым бег ляснымі сцежкамі, пясчанымі пляжамі і прасёлкавымі дарогамі, любуючыся краявідамі і разглядаючы мясцовыя славутасці.

Да вечара ён вярнуўся да месца старту, замкнуўшы кола. Паводле даных трэкера, дыстанцыя склала 56 кіламетраў.

Спазніўшыся на апошні аўтобус, ён паставіў палатку проста ў лесе і пераначаваў пад адкрытым небам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула