БЕЛ Ł РУС

Вырашылі, што не будзе каму працаваць. Чым скончыліся масавыя праверкі супрацоўнікаў Мазырскага НПЗ

18.08.2026 / 15:22

Nashaniva.com

У чэрвені «Флагшток» расказаў пра тое, што Упраўленне барацьбы з эканамічнымі злачынствамі зладзіла масавыя праверкі супрацоўнікаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Прадметам інтарэсу гэтай міліцэйскай структуры сталі камандзіроўкі работнікаў. Пад падазрэннем сілавікоў тады апынуліся каля 400 работнікаў завода, якія здзяйснялі працоўныя паездкі за мяжу ў апошнія гады.

Як цяпер даведаўся «Флагшток» ад крыніцы, звязанай з прадпрыемствам, праверкі скончыліся нічым. Крымінальныя справы вырашылі не заводзіць, бо зразумелі, што калі прыцягнуць усіх падазраваных да адказнасці, на прадпрыемстве ўзнікне дэфіцыт кваліфікаванага персаналу.

Справу «замарозілі», але работнікам далі зразумець, што ў любы момант могуць аднавіць расследаванне і прымяніць меру стрымання.

Паводле крыніц выдання, супрацоўнікам Мазырскага НПЗ пагражалі крымінальнымі справамі нібыта за неапраўданую растрату сродкаў завода.

Паводле яго слоў, камусьці свяціў штраф і кампенсацыя растрат, іншым — тэрмін і канфіскацыя маёмасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула