БЕЛ Ł РУС

Найлепшыя авіякампаніі свету па версіі пасажыраў

18.08.2026 / 16:57

Nashaniva.com

Лідзіруюць азіяцкія перавозчыкі.

З'явіўся новы рэйтынг авіякампаній, цалкам заснаваны на галасах падарожнікаў.

Прэмія Flyers’ Choice Awards 2026 ад AirlineRatings.com адзначае найлепшыя авіякампаніі ў такіх катэгорыях, як любімая бюджэтная авіякампанія, найлепшы дызайн ліўрэі, найлепшая форма бортправаднікоў, упадабаны бізнэс-клас і ўпадабаны эканомклас, паведамляе «Еўраньюс».

У гэтым годзе пераможца — Singapore Airlines.

Перевозчык перамог у чатырох намінацыях: упадабаная авіякампанія ў эканомкласе, найлепшы сэрвіс бортправаднікоў, найлепшая авіякампанія Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі і авіякампанія, якая забяспечвае найбольшае пачуццё спакою.

Брытанскі лоўкост easyJet падзяліла трэцяе месца сярод бюджэтных авіяперавозчыкаў у свеце з Jetstar; першае месца дасталася Vietjet Air, а другое заняла AirAsia.

airBaltic заняла шостае месца ў катэгорыя «Авіякампанія, якая забяспечвае найбольшае пачуццё спакою». Першыя тры радкі там занялі Singapore Airlines, Qantas і Etihad Airways.

Упадабанымі авіякампаніямі ў Еўропе сталі British Airways, Lufthansa і KLM.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула