БЕЛ Ł РУС

Базавая стаўка вырасце да 300 рублёў

18.08.2026 / 17:27

Nashaniva.com

З 1 верасня ў Беларусі павялічыцца базавая стаўка, якая выкарыстоўваецца для разліку заробкаў работнікаў бюджэтнай сферы. Яе памер вырасце з цяперашніх 297 да 300 рублёў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Павышэнне складзе 3 рублі, або крыху больш за 1%. Да базавай стаўкі прывязаныя не толькі заробкі бюджэтнікаў, але і розныя стымуляцыйныя ды кампенсацыйныя выплаты, таму з 1 верасня іх памеры таксама адпаведна павялічацца.

Раней базавая стаўка павышалася 1 студзеня, калі яна павялічылася з 273 да 297 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула