БЕЛ Ł РУС

У Горках аўтакран сутыкнуўся з легкавіком

18.08.2026 / 21:23

Nashaniva.com

Аварыя адбылася 18 жніўня каля дома №67 на вуліцы Чыгуначнай у Горках, паведамляе БелТА.

59‑гадовы кіроўца аўтакрана МАЗ на закругленні дарогі выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen. Пасля сутыкнення абедзве машыны з’ехалі ў кювет.

У выніку аварыі пацярпеў 59‑гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля. З траўмамі яго шпіталізавалі.

Спецыялісты высвятляюць прычыны і абставіны ДТЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула