БЕЛ Ł РУС

Мядзведзь напаў на намётавы гарадок з турыстамі на Алтаі і разарваў дзяўчыну

19.08.2026 / 09:10

Nashaniva.com

Перад гэтым драпежнік пацягнуў сваю ахвяру ў лес.

Паводле даных SHOT, трагедыя здарылася на базе ў вёсцы Артыбаш Турачакскага раёна. Там 29‑гадовая Сняжана з Навасібірска адпачывала разам са сваім жаніхом.

Каля гадзіны ночы на іх намёт напаў мядзведзь, ён на вачах у маладзёна пацягнуў і разадраў дзяўчыну. Драпежніка спрабавалі адагнаць, але беспаспяхова.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулая працавала сакратаром у Арбітражным судзе Новасібірскай вобласці.

Усіх турыстаў і мясцовых жыхароў заклікаюць быць асцярожнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула