БЕЛ Ł РУС

Стане складаней атрымаць візу ў Латвію

19.08.2026 / 10:23

Nashaniva.com

Латвія змяніла працэдуру запісу ў свае візавыя цэнтры ў Мінску і Віцебску. Што цяпер неабходна рабіць заяўнікам, расказалі ў тэлеграм-канале «Візавы крот».

Фота Lookby.Media

Новыя правілы рэгістрацыі ўжо дзейнічаюць для ўсіх катэгорый заяўнікаў. Яны падобныя да тых, якія ўжо практыкуюць Польшча і Італія.

Ахвотным атрымаць латвійскую візу давядзецца прайсці стандартныя этапы — стварыць уліковы запіс, выбраць візавы цэнтр і катэгорыю візы.

Галоўнае змяненне адбылося на этапе верыфікацыі. Вось што неабходна ведаць:

Пры з'яўленні свабодных месцаў заяўнік атрымае апавяшчэнне. На выбар даты і часу падачы дакументаў адводзіцца роўна 72 гадзіны, пасля чаго заяўка анулюецца.

Калі ж неабходнасць у паездцы адпала, рэгістрацыю можна самастойна адмяніць у асабістым кабінеце VFS Global.

Таксама ў візавым цэнтры звярнулі ўвагу, што ўсе пацверджаныя запісы да 31 жніўня застаюцца сапраўднымі і не патрабуюць паўторнага праходжання працэдуры.

Астатнім жа заяўнікам давядзецца адаптавацца да новых алгарытмаў, каб атрымаць шанец на атрыманне латвійскіх дазволаў на ўезд, выдача якіх строга абмежаваная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула