БЕЛ Ł РУС

У Акцябрскім раёне рабочага забіла пры распілоўванні дрэва

19.08.2026 / 11:30

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася 18 жніўня.

36‑гадовы жыхар Светлагорска без афіцыйнага працаўладкавання выконваў паслугі прыватнай кампаніі, што спецыялізуецца на лесанарыхтоўках. На тэрыторыі «Акцябрскага лясгаса» мужчына распілоўваў паваленыя ствалы дрэў і абразаў галінкі бензапілой, паведамляе СК.

На бензапіле разарваўся ланцуг, які сарваўся і ўдарыў рабочага. Ад атрыманых траўм ён памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула