Пад канец тыдня вернецца спёка да +34°С
Прагноз надвор'я на 20—22 жніўня.
Фота: Lookby.Media
У чацвер — кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі навальніцы.
Ноччу ад +8°С на ўсходзе да +17°С на паўднёвым захадзе, максімальная ўдзень складзе +18…+24°С, на поўдні паветра прагрэецца да +28°С.
У пятніцу, 21 жніўня, кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі прагназуюцца залевы.
Уначы +8…+15°С, на поўдні да +17°С, удзень — +19…+26°С, на паўднёвым усходзе месцамі +27…+32°С.
У суботу ўдзень у многіх раёнах прагназуюцца проліўні.
Удзень будзе ад +17°С на паўночным захадзе да +34°С на паўднёвым усходзе.
Нагадаем, што гэтым летам тэмпература паветра ў Беларусі двойчы перасягала 40 градусаў. 29 чэрвеня ў Пінску было +40,4°С, 6 жніўня ў Мазыры +40,3°С. Гэта абсалютныя рэкорды за 145 гадоў назіранняў.
Надвор'е ў Брагіне на наступныя дні паводле gismeteo.by