БЕЛ Ł РУС

Беларусам з ПМЖ закрываюць рахункі ў швейцарскіх банках

19.08.2026 / 14:20

Nashaniva.com

Гаворка ідзе пра папулярны ў Швейцарыі дадатак Yuh.

Чытач Reform.news паведаміў, што даччыная кампанія швейцарскага банка Swissquote без тлумачэння прычын спыніла з ім супрацоўніцтва і закрыла рахунак. Гаворка ідзе пра папулярны ў Швейцарыі дадатак Yuh — аналаг Revolut, але са швейцарскім банкаўскім рахункам і інвестыцыйнымі функцыямі. Дамова была скасаваная 11 жніўня.

«Ваша картка XXXX XXXX XXXX XXXX была канчаткова дэактываваная», — паведамілі кліенту ў дадатку.

У якасці магчымых прычын былі названыя дэактывацыя карткі самім кліентам, просьба кліента аб дэактывацыі, анамальная актыўнасць па картцы або заканчэнне тэрміну яе дзеяння.

Ніякіх дзеянняў ён не здзяйсняў, а фармальных прычын для адмовы ў абслугоўванні яму не паведамілі.

У дадатковым паведамленні кампанія спасылалася на артыкул 28 Агульных палажэнняў і ўмоў абслугоўвання рахункаў Yuh, які дазваляе ёй у аднабаковым парадку скасоўваць дамовы без тлумачэння прычын.

Кліенту прапанавалі да 11 верасня самастойна прадаць Swissqoins і інвестыцыйныя актывы і перавесці сродкі на рахунак у іншым банку.

Адзначым, што ў чытача так званы Permit C, па-нямецку Niederlassungsbewilligung — гэта швейцарскі дазвол на пастаяннае месца жыхарства, які іншаземец атрымлівае пасля 10 гадоў жыцця ў краіне.

Пазней мясцовае выданне insideparadeplatz.ch апублікавала артыкул, у якім сцвярджалася, што з аналагічнымі праблемамі сутыкнуліся грамадзяне РФ з Permit C. Ім закрылі рахункі ў Swissquote і Yuh.

«Гэта непасрэдна датычыцца ў тым ліку людзей, якія маюць пастаянны дазвол на пражыванне катэгорыі C, пастаянна з'яўляюцца падатковымі рэзідэнтамі Швейцарыі і не здзейснілі ніякіх правапарушэнняў», — распавёў выданню адзін з пацярпелых.

Кіраўнік Swissquote Марк Бюркі пацвердзіў швейцарскаму выданню факты скасавання дамоў, аднак адзначыў, што гаворка ідзе пра адзінкавыя выпадкі.

Паводле крыніцы insideparadeplatz.ch, хваля закрыцця рахункаў у Swissquote і Yuh значна маштабнейшая, чым апісвае кіраўнік банка Бюркі.

«Пры звароце па тэлефоне ў службу падтрымкі кліентаў нам вусна пацвердзілі, што гаворка ідзе пра ўнутранае прынцыповае рашэнне, звязанае з расійскім грамадзянствам», — патлумачыў крыніца.

Прычынай з'яўляюцца «ўзмоцненыя патрабаванні Упраўлення нагляду за аперацыямі фінансавага рынку Швейцарыі». Паводле ацэнкі крыніцы, рашэнне закранула «прыкладна 600 рахункаў».

У 19‑м пакеце санкцый ЕС, уведзеных у дачыненні да Расіі і Беларусі, адзначалася, што крэдытным установам забаронена выконваць аплатныя або электронна-грашовыя паслугі грамадзянам Расіі ці Беларусі і кампаніям, якія належаць ім або кантралююцца імі.

Выключэнне зроблена толькі для тых, хто мае:

Чытач, відавочна, мае права на банкаўскае абслугоўванне ў Швейцарыі на падставе ПМЖ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула