БЕЛ Ł РУС

Пуцін заявіў пра адсутнасць «крытычных наступстваў» праз удары УСУ па складах Wildberries

19.08.2026 / 15:33

Nashaniva.com

Але прызнаў, што яны наносяць «шкоду».

Пуцін заявіў пра адсутнасць «крытычных наступстваў» праз удары УСУ па складах Wildberries, але прызнаў, што яны наносяць «шкоду». Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні Савета па стратэгічным развіцці і нацыянальных праектах, паведамляе «Дождь».

Уладзімір Пуцін дадаў, што гандлёвая інфраструктура працуе эфектыўна і ўстойліва, нягледзячы на атакі. Ён падкрэсліў, што лагістычныя і складскія магутнасці пасля ўдараў УСУ патрабуюць аднаўлення, у тым ліку з удзелам дзяржавы.

Пуцін таксама даручыў прыняць праграму аднаўлення пашкоджаных інфраструктурных аб’ектаў, прычым на «якасна новым» узроўні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула