БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцкім раёне жанчына загінула пасля сутыкнення легкавіка з мікрааўтобусам

19.08.2026 / 16:46

Nashaniva.com

19 жніўня каля 10:00 48‑гадовы кіроўца аўтамабіля ВАЗ рухаўся па трасе М-10 «мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын». На 100‑м кіламетры ён выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з мікрааўтобусам Mercedes Sprinter, якім кіраваў 44‑гадовы мужчына.

У выніку аварыі 67‑гадовая пасажырка ВАЗа загінула на месцы. Кіроўцу легкавіка з траўмамі даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула