БЕЛ Ł РУС

Расійскі ўдар па Кіеве: 12 чалавек загінулі, 33 параненыя

20.08.2026 / 07:18

Nashaniva.com

Уначы быў нанесены ўдар па сталіцы Украіны.

У Кіеве ў выніку расійскай атакі ўночы 20 жніўня загінулі 12 чалавек, яшчэ 33 атрымалі раненні, піша «Украінская праўда».

Наступствы варожай атакі зафіксаваныя больш чым у 12 месцах у Дарніцкім, Святошынскім і Саломенскім раёнах горада.

Пашкоджаныя жылыя дамы, медыцынская ўстанова і ўстанова адукацыі. Узніклі пажары на значнай плошчы складскіх памяшканняў.

Службы працуюць над ліквідацыяй наступстваў атакі. Колькасць ахвяр расце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула